КДБ папоўніў спіс «тэрарыстаў»
КДБ унёс яшчэ пяць чалавек у пералік фізічных асоб і арганізацый, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
Спіс папоўнілі чатыры жыхары Магілёўскай вобласці і адзін грамадзянін Расіі, які жыве ў Гомельскай вобласці.
31-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці Канстанцін Ермаловіч абвінавачваецца па:
- арт. 289. Акт тэрарызму (максімальнае пакаранне: аж да смяротнага пакарання);
- арт. 290. Пагроза здзяйсненнем акта тэрарызму (максімальнае пакаранне: да васьмі гадоў пазбаўлення волі);
- арт. 290-4. Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй (максімальнае пакаранне: да 10 гадоў пазбаўлення волі).
28-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці Віталь Мінкевіч абвінавачваецца па:
- арт. 289. Акт тэрарызму (максімальнае пакаранне: аж да смяротнага пакарання);
- арт. 290. Пагроза здзяйсненнем акта тэрарызму (максімальнае пакаранне: да васьмі гадоў пазбаўлення волі).
46-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці Ігар Казлоў абвінавачваецца па:
- арт. 289. Акт тэрарызму (максімальнае пакаранне: аж да смяротнага пакарання);
- арт. 290. Пагроза здзяйсненнем акта тэрарызму (максімальнае пакаранне: да васьмі гадоў пазбаўлення волі).
28-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці Данііл Жарын абвінавачваецца па:
- арт. 130. Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці (максімальнае пакаранне: да 12 гадоў пазбаўлення волі);
- арт. 289. Акт тэрарызму (максімальнае пакаранне: аж да смяротнага пакарання).
23-гадовы (па іншых звестках — 33-гадовы) грамадзянін Расіі, жыхар Гомельскай вобласці Андрэй Паднябёны абвінавачваецца па арт. 289 (Акт тэрарызму).
Пра яго затрыманне паведамлялася ў канцы мінулага года. Андрэй Паднябённы з'яўляецца грамадзянінам РФ з відам на жыхарства ў Беларусі. Сілавікі заяўлялі, што ноччу 1 лістапада ў гомельскім тралейбусным дэпо № 2 былі выведзеныя са строю 33 тралейбусы. Праколы шын зафіксавалі ў 64 колах. Таксама быў здзейснены падпал асабістага аўто намесніка начальніка УДВП МУС па Гомельскай вобласці.
Першапачаткова былі ўзбуджаны крымінальныя справы па арт. 339 аб хуліганстве і арт. 218 аб наўмысным знішчэнні або пашкоджанні чужой маёмасці, але пазней перакваліфікавалі на арт. 289 КК («Акт тэрарызму»).
З 2020 года ў «тэрарыстычным» спісе КДБ ужо больш за 50 чалавек.