КДБ: Павел Шаройка прызнаў, што з'яўляецца супрацоўнікам кадравага апарату ваеннай разведкі Украіны

Затрыманы ўкраінскі журналіст Павел Шаройка прызнаў, што з'яўляецца супрацоўнікам кадравага апарату ваеннай разведкі Украіны і працаваў у Беларусі пад прыкрыццём, заявіў афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Дзмітрый Пабяржын 20 лістапада на брыфінгу ў Мінску.

sharoiko_245.jpg


У дачыненні да Шаройкі ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 358 Крымінальнага кодэкса Беларусі (шпіянаж). Прынята рашэнне аб ўжыванні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.
Па словах Пабяржына, Шаройка стварыў агентурную сетку з грамадзянаў Беларусі. "Знойдзеныя пераканаўчыя доказы яго супрацьпраўнай дзейнасці, якая наносіць шкоду Беларусі", — сказаў прадстаўнік КДБ.
БелаПАН