КДБ затрымаў у Мінску яшчэ аднаго грамадзяніна Украіны

У Беларусі знік яшчэ адзін грамадзянін Украіны — беларускія спецслужбы затрымалі кіраўніка прадпрыемства ПАО «Завод уцяжарвальнікаў» (г.Канстанцінаўка Данецкай вобласці).

apytanne_tsi_stali_b_vy_stukacho_660x440.jpg

Пра гэта гаворыцца ў лісце на імя амбасадара Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма ад 16 лістапада, якое ёсць у распараджэнні кіеўскага выдання «Левы бераг»(LB.ua.)

У звароце, падпісаным выконваючым абавязкі старшыні праўлення гэтага завода А. Казьменкай, сцвярджаецца, што дырэктар ПАО «Завод уцяжарвальнікаў» Скіба Аляксандр Сяргеевіч прыбыў у Мінск 15 лістапада ў камандзіроўку на перамовы з ААТ «Мінскі трактарны завод», з якім ва ўкраінскага прадпрыемства існуе дамова аб пастаўках прадукцыі, якая выкарыстоўваецца ў ліцейнай вытворчасці беларускага завода.

 

5a12840dd68fd.jpeg

 

Скіба вылецеў з Кіева ў Мінск рэйсам 15 лістапада ў 14.20 і прыбыў туды ў 16.15 таго ж дня па мясцовым часе. Назад вярнуцца ён збіраўся ў той жа дзень, пра што ён паведаміў па тэлефоне ў 19.20.

Аднак у наступны раз на сувязь Скіба выйшаў ужо раніцай — ён патэлефанаваў жонцы з чужога беларускага нумару і паведаміў, што яго затрымалі супрацоўнікі КДБ Беларусі.

«Спрабуючы даведацца лёс нашага супрацоўніка, я звярнуўся па тэлефоне, знойдзенага ў інтэрнэце, да аператыўнага дзяжурнага Упраўлення КДБ Беларусі ў г.Мінск з запытам у затрыманні нашага супрацоўніка. Чалавек, які прадставіўся намеснікам аператыўнага дзяжурнага, пацвердзіў мне факт утрымання нашага супрацоўніка ў гэтай установе», — гаворыцца ў лісце.

Пры гэтым прадстаўнік КДБ Беларусі не паведаміў падзей і мэты затрымання, паабяцаўшы ператэлефанаваць калі ўзнікне такая неабходнасць.

Як вядома, 25 кастрычніка ў Мінску быў затрыманы карэспандэнт Украінскага Радыё, грамадзянін Украіны Павел Шаройка. Яму прад’яўленае абвінавачанне ў шпіянажы.

belsat.eu