КДБ прызнаў экстрэмісцкім лагатып з «чырвоных кропак вакол чырвонай кропкі»
У КДБ прызналі экстрэмісцкім лагатып з "чырвоных кропак вакол чырвонай кропкі".
КДБ Беларусі прызнаў экстрэмісцкім "логотип в виде восьми небольших красных точек, окружающих одну красную точку большего размера, на белом фоне". Менавіта так і напісана ў афіцыйным дакуменце, адзначае «Еўр*арадыё».
Гаворка ідзе пра лагатып "Форуму дэмакратычных сіл", які днямі прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Мяркуючы па апісанні, калі Форум памяняе фон пад сваім лога — яно перастане быць "экстрэмісцкім".