КДБ цісне на асіповіцкага дэпутата ад БХД

Дэпутата Асіповіцкага райсавета дэпутатаў, сябра аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Аляксея Цюлькова выклікалі ў мясцовае ўпраўленне КДБ.



bchd_ban.jpg

Пасля працяглай гутаркі, якая цягнулася каля чатырох гадзінаў, яго папярэдзілі, што паводле артыкулу 193.1 КК Беларусі ён можа быць прыцягнуты да адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Раней у КДБ былі выкліканыя і іншыя асіповіцкія сябры аргкамітэту БХД — Анатоль Цераш і Уладзімір Клімановіч.

Прэсавая служба БХД