КДБ: па факце выбуху ў Віцебску затрыманыя тры чалавекі
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі пацвердзіў інфармацыю аб выбуху, які адбыўся 11 лістапада ў Віцебску каля будынку УКДБ па Віцебскай вобласці. Паводле паведамлення КДБ, а 18:48 невядомыя падарвалі прымітыўнае самаробную піратэхнічную прыладу, у выніку чаго былі пашкоджаныя два акны будынка УКДБ.
Мяркуецца, што быў падарваны кардонны або пластмасавы тубус, начынены 50-70 грамамі піратэхнічнай сумесі і змешчаны ў металічную банку ёмістасцю 0,25-0,33 літра без паражальных элементаў. У
дзеянне яго прывялі шляхам падпалу.
Па гарачых слядах былі затрыманыя тры чалавекі, адзін з якіх раней тэлефанаваў у УКДБ з некарэктнымі выказваннямі на адрас органаў улады. Узбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.339 КК Беларусі
(хуліганства). На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група.
telegraf.by