Кіберпартызаны паведамілі пра ўзлом камп'ютарнай сеткі БелЖД

Кіберпартызаны сцвярджаюць, што іх мэта — запаволіць перакідку войскаў.

download__1__74.jpg

Кіберпартызаны паведамілі пра ўзлом кампутарнай сеткі БелЖД
«У цяперашні час камп’ютарная сетка БелЖД знаходзіцца ў стане развалу. Дарога знаходзіцца ў ручным рэжыме, што істотна замарудзіць рух цягнікоў, але НЕ створыць аварый», — адзначылі яны.
Кіберпартызаны сцвярджаюць, што іх мэта - запаволіць перакідку войскаў і даць час украінскім вайскоўцам. Паводле паведамлення, унутраная сетка будзе адключана да таго часу, пакуль расійскія войскі не пакінуць Беларусь і беларускія вайскоўцы не спыняць удзел у канфлікце.