Кіяўлянін пасяліў крымчан-перасяленцаў ва ўласным гатэлі (відэа)
15 украінскіх грамадзян, якія былі вымушаныя пакінуць сваё жыллё ў выніку анэксіі Крыма, атрымалі прытулак ўу гатэлю "Братыслава" у Кіеве. Пра гэта паведамляе hromadske.tv.
Дырэктар гатэля Вячаслаў Валодзін адгукнуўся на просьбу грамадскіх арганізацый, у прыватнасці "Крымскай дыяспары" і "Саюза вымушаных перасяленцаў" , і размясціў
крымчан ў гатэлі на месяц бясплатна.
Як вядома, за час анэксіі Крыма Расіяй з паўвострава выехала больш за 3000 ўкраінскіх вайскоўцаў і больш за 5000 крымскіх татараў.