Кінакрытык Ірэна Кацяловіч звальняецца з газеты «Звязда»

Гэта адбылося пасля адстаўкі галоўнага рэдактара і замены яго Алесем Карлюкевічам.

Кінакрытык Ірэна Кацяловіч абвясціла, што звальняецца з газеты "Звязда". "У "Звяздзе" маіх рэцэнзій вы, верагодна, болей не знойдзеце" — лаканічна напісала крытык у Фэйсбуку.
Учора калектыў газеты адстаяў галоўнага рэдактара Паўла Сухарукава, прыгразіўшы масавым звальненнем за магчымую адстаўку рэдактара. Сёння Сухарукаў быў звольнены, а на ягонае месца прызначаны Алесь Карлюкевіч.
Супрацоўнікі газеты не згаджаліся замоўчваць факты рэпрэсій і супраціву.