Кіраўнік EPAM: Адзінае, аб чым просім, — гэта захоўваць вельмі неабходную цяпер разважлівасць

Аркадзь Добкін звярнуўся да супрацоўнікаў у сувязі з трагедыяй на Якубоўскага.

Фота www.tipranks.com

Фота www.tipranks.com

EPAM публічна не каментаваў здарэнне, удзельнікам якога стаў супрацоўнік кампаніі Андрэй Зельцэр. Аднак, паводле інфармацыі dev.by, Аркадзь Добкін звярнуўся пісьмова да супрацоўнікаў.

«Цяжка знайсці правільныя словы, але перш за ўсё гэта трагедыя страты двух чалавечых жыццяў, трагедыя для іх дзяцей, іх сем'яў, іх блізкіх — для ўсіх.

Не маючы пакуль афіцыйна пацверджанай інфармацыі, мы можам у той жа час абгрунтавана меркаваць, што адным з загінулых быў супрацоўнік нашай кампаніі, Андрэй Зэльцэр.

Мы разумеем, што гэта можа быць нялёгка, але адзінае, аб чым бы мы хацелі прасіць усіх нас тут — гэта захоўваць вельмі неабходную цяпер разважлівасць ва ўсім: ва ўчынках, дзеяннях, словах.

Калі ласка, не ўступайце ў непрадуктыўны абмен думкамі або непацверджанымі фактамі як унутры нашых карпаратыўных, так і ў знешніх сацыяльных каналах і медыя».



Паводле dev.by