Кіраўнік Гомельшчыны ў бальніцы. Афіцыйны дыягназ — пнеўманія
«Моцным навінам» стала вядома, што губернатар Гомельскай вобласці Генадзь Салавей шпіталізаваны ў Першасавецкую бальніцу абласнога цэнтра.
![d99d49caefc00f1da311aeb1afdf2ee4.jpg d99d49caefc00f1da311aeb1afdf2ee4.jpg](/img/v1/images/d99d49caefc00f1da311aeb1afdf2ee4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэтую інфармацыю пацвердзілі дзве не звязаных паміж сабой крыніцы. Афіцыйны дыягназ — пнеўманія.
Нагадаем, у мінулую пятніцу, 20 кастрычніка, Лукашэнка прыязджаў на «Гомсельмаш». На сустрэчы прысутнічаў і Генадзь Салавей. Нягледзячы на абавязковы масачны рэжым, уведзены па ўсёй Беларусі, а першым — у Гомельскай вобласці, ніхто з высокапастаўленых асоб, мяркуючы па здымках дзяржСМІ, маску так і не надзеў.