Клічко: Аляксандр паказаў характар, але я быў сёння лепшым

У ноч з 5 на 6 кастрычніка ў Маскве адбыўся баксёрскі паядынак алімпійскіх чэмпіёнаў — украінца Уладзімір Клічко і расіяніна Аляксандра Паветкіна. Уладзімір Клічко ў 12-раўндавым паядынку аднагалосным рашэннем суддзяў перамог Аляксандра Паветкіна па балах і абараніў тытулы чэмпіёна свету па версіях WBA, WBO, IBF і IBO.



911.jpg

Украінец Уладзімір Клічко пракаментаваў на прэс-канферэнцыі вынікі бою супраць рускага Аляксандра Паветкіна.

— Няпросты бой, Аляксандр паказаў характар, але я быў сёння лепшым.

— Зала асвістала вас за пастаянныя клінчы і кідкі...

— Я не зважаў на рэакцыю залы. Не лічу, што біўся брудна і часта парушаў правілы. У некаторых момантах Паветкін быў сам вінаваты ў тым, што адбывалася, — ён занадта нізка нахіляўся, і стваралася ўражанне, што я навальваюся на яго зверху.

— Вы гатовыя даць рэванш Паветкіну?

– А вы ўпэўнены, што сапраўды гэтага хочаце? — прыводзіць словы Клічко карэспандэнт Sports.ru.

Паводле korrespondent.net