Кніга “Кому нужна смертная казнь” стала даступная ў PDF-версіі

Кніга даследчыка праблемы адмены смяротнага пакарання ў Беларусі Валерыя Філіпава “Кому нужна смертная казнь” стала даступная для наведвальнікаў сайта spring96.org у электронным выглядзе. 



filipau_kniga.jpg

Кніга ўяўляе сабой зборнік матэрыялаў і гісторый, а таксама ўключае статыстычную інфармацыю адносна прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і перспектываў яго адмены.

 

Аўтар кнігі Валерый Філіпаў – адзін з тых, хто падпісаў Петыцыю за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі, актыўны ўдзельнік мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. Ён – адзін з першых праваабаронцаў, якія пачалі займацца праблемай адмены смяротнага пакарання ў Беларусі. Пад ягонай рэдакцыяй выйшлі ўжо тры выданні, прысвечаныя праву на жыццё.

 

Кніга выдадзена ў межах праекту за адмену смяротнага пакарання “Таму што мы людзі!”, які пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза рэалізуе міжнародная арганізацыя Penal Reform International, РПГА “БХК” і іншыя аб’яднанні.

 

 

Кнігу можна спампаваць тут 
 

 

spring96.org
http://spring96.org/be/news/75112