Кобрын: Аляксандр Мех абскарджвае адміністрацыйнае спагнанне за ўскладанне кветак да помніка Каліноўскаму ў Вярхоўным судзе

Грамадскі актывіст з Кобрына Аляксандр Мех просіць Вярхоўны суд адмяніць рашэнне суда Кобрынскага раёна і Брэсцкага абласнога суда і справу спыніць.  



svislach_2014_glebik.jpg

У судзе першай інстанцыі Аляксандр Мех быў пакараны штрафам у памеры 10 базавых велічынь за ўскладанне кветак да помніка Кастусю Каліноўскаму і яго паплечнікам у Свіслачы ў кастрычніку 2014 года, прызнаўшы яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ягонаму сыну Антону Меху камісіяй па справах непаўнагадовых пры Кобрынскім райвыканкаме было вынесена папярэджанне.

Брэсцкі абласны суд пакінуў пакаранне Аляксандру Меху ў сіле. Калі такую ж пазіцыю зойме і Вярхоўны суд, Аляксандр Мех намераны звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

spring96.org