Коласаўскі ліцэй: 10 гадоў у падполлі
15 студзеня чарговы дзень нараджэння адзначае Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Выкладчыкі і навучэнцы Коласаўскага ліцэю зладзілі імправізаваную лінейку ў двары суду, дзе колісь месціўся ліцэй.
З вітальным словам выступіў нязменны дырэктар навучальнай установы Уладзімер Колас, які выказаў перакананне, што сюды ліцэісты яшчэ абавязкова вернуцца — і зусім
ня ў якасці падсудных. Пад канец імпрэзы быў выкананы ліцэйскі гімн. Такім чынам ліцэісты запачаткавалі цэлую серыю мерапрыемстваў, прымеркаваных да 10-годдзя
свайго падполля.
15 студзеня 1992 года навучальнай установе быў афіцыйна перададзены будынак па вуліцы Кірава, 21 у Менску. Ужо на наступны дзень там адбыліся першыя заняткі.
Апрача гэтай даты, сёлета ў ліцэістаў яшчэ адна нагода згадаць пра мінулае. У 2013-м спаўняецца 10 гадоў ад таго моманту, як на загад
Міністэрства адукацыі ліцэй быў зліквідаваны. І вось ужо цэлае дзесяцігоддзе — ад лета 2003 года — калектыў працуе фактычна ў падпольных
умовах. Тым часам у экспрапрыяваны будынак заехаў суд Цэнтральнага раёну сталіцы. Тут судзілі і ліцэістаў — былых і цяперашніх.
Ігар Карней, www.svaboda.org