Кошт бензіну вырас на 1 капейку: «Белнафтахім» не выключае далейшага падаражэння
З учорашняга дня бензін у Беларусі зноў падаражэў на 1 капейку.
Нагадаем, на 1 капейку паліва ў краіне ўжо даражэла тыдзень таму. Зараз жа «Белнафтахім» прыняў рашэнне падвысіць кошт бензіну яшчэ на 1 компейку.
Такім чынам, АМ-92-К5 цяпер будзе каштаваць 1,13 бел. руб. за літр.
Літр АІ-95-К5 складзе 1,21 бел. руб.
Цана літра ДТ-К5 зараз складзе 1,25 бел. руб.
Другое за тыдзень падаражанне звязана са зменамі на рынку нафты. Цалкам верагодна, што ў сувязі з тым, што нафтаперапрацоўчыя заводы краіны жыццёва маюць патрэбу ў павелічэнні кошту на паліва, яно будзе даражэць зноў і зноў, аднак, як запэўніваюць у канцэрне «Белнафтахім», гэты працэс будзе паступовым.
Варта адзначыць, што да гэтага часу бензін у краіне не даражэў са студзеня пазамінулага года.
Паводле belnovosti.by