
Ён не верыць, што хтосьці з раённых чыноўнікаў хацеў прыстроіць на «цёплае» месца свайго пратэжэ — на вакантнае месца качагара цяпер не могуць знайсці ахвотных. На думку Камінскага, збіраліся пакараць яго за іншадумства, а атрымалася, што напярэдадні сезону халадоў горш зрабілі спажыўцам ды кіраўніцтву сельскага савету.
Камінскі як краязнаўца даследуе Першую сусветную вайну, ён аўтар шэрагу публікацый пра ваенныя падзеі 100-гадовай даўнасці, ад якіх пацярпела галоўная візітоўка Крэва — сярэднявечны замак, удакладняе Радыё Свабода.