Крэатыўны плакат з'явіўся на адным з мінскіх балконаў

Як табе такое, гарвыканкам?

lukashenko_bchb_prisyaga.jpg

Беларусы не стамляюцца вынаходзіць новыя спосабы размяшчэння бел-чырвона-белага сцяга на сваіх балконах і лоджыях. Раней мы ўжо паведамлялі пра выкарыстанне скрынак ад тэлевізараў. Частым спосабам з'яўляецца вывешванне сцяга іншай дзяржавы ў белых і чырвоных колерах, напрыклад, Аўстрыі ці Японіі. Але і за такія рэчы ўжо ажыццяўляюцца рэпрэсіі грамадзян.


Раніцай 17 студзеня на адным з мінскіх балконаў з'явіўся плакат, на якім выява Аляксандра Лукашэнкі з бел-чырвона-белым сцягам. Гэта гістарычны фотакадр.

photo_2021_01_17_03_56_58.jpg


«Новы Час» будзе сачыць за працягам гэтай сітуацыі.