Крыніцы: За снежань і студзень у БДУ звольнілі не менш за 55 чалавек
Са снежня 2021-га ў БДУ звольнілі не менш за 55 чалавек (частка гэтых людзей звольніліся самі пад ціскам адміністрацыі). Найбольш з факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій — 10.
Сярод звольненых — прафесары, дацэнты, выкладчыкі
і навуковыя супрацоўнікі. Гэтыя даныя ўтрымлівае справаздача па адукацыі і
культуры, падрыхтаваная Офісам Святланы Ціханоўскай, які спасылаецца на свае
крыніцы. Афіцыйнай інфармацыі пра гэтыя звальненні няма, удакладняе «Еўрарадыё».
Звальненні з палітычных прычын адбываюцца і ў іншых універсітэтах. У справаздачы згадваюцца Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.