Крыніцы: Памёр мужчына, які забіў у Оршы супрацоўніцу «Белпошты». У яго стралялі пры затрыманні
Пра смерць мужчыны, які на мінулых выхадных забіў у Оршы работніцу пошты і абрабаваў паштовае аддзяленне, паведаміў «Аршанскі рэгіянальны партал». Паводле яго звестак, 71-гадовы мясцовы жыхар сканаў у лякарні ад атрыманых пры затрыманні ран.
Пра напад на аддзяленне «Белпошты» стала вядома 27 жніўня. Дзеля трох тысяч рублёў невядомы забіў супрацоўніцу пошты, а потым, каб схаваць сляды злачынства, падпаліў аддзяленне.
Па запісах з камер відэаназірання было ўстаноўлена, што забойства
здзейсніў 71-гадовы неаднаразова судзімы жыхар Оршы. Ён паспрабаваў уцячы пры
затрыманні, міліцыянеры былі вымушаны прымяніць зброю. З агнястрэльнымі
раненнямі мужчына быў дастаўлены ў лякарню.