У Оршы забілі супрацоўніцу «Белпошты»
71-гадовы мужчына спрабаваў абрабаваць мясцовае паштовае аддзяленне.
Учора днём у Оршы невядомы паспрабаваў абрабаваць аддзяленне «Белпошты». Дзеля трох тысяч рублёў ён забіў супрацоўніцу пошты і для таго, каб схаваць сляды злачынства, падпаліў аддзяленне, паведамляе прэс-служба МУС.
Па камерах відэаназірання было ўстаноўлена, што забойства здзейсніў 71-гадовы неаднаразова судзімы жыхар Оршы. Ён паспрабаваў уцячы пры затрыманні, міліцыянты былі вымушаныя прымяняць зброю. З агнястрэльнымі раненнямі мужчына дастаўлены ў лякарню.