Ксенія Сабчак скапіявала стыль баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка
На прэс-канферэнцыю да прэзідэнта Расіі вядомая расійская журналістка Ксенія Сабчак прыйшла ў касцюме, які нагадвае турэмную адзежу. У Баранавічах падобны стыль часта выкарыстоўвае ў акцыях пратэсту грамадскі актывіст Рыгор Грык.
![sobchak_1.jpg sobchak_1.jpg](/img/v1/news/full/sobchak_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 17 снежня праводзіў вялікую прэс-канферэнцыю. Сярод 1.400 журналістаў сваім вонкавым выглядам вылучылася вядомая тэлевядучая Ксенія Сабчак.
![sobchak.jpg sobchak.jpg](/img/v1/userfiles/images/sobchak.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ксенія Сабчак ў Цэнтры міжнароднага гандлю падчас прэс-канферэнцыі Уладзіміра Пуціна. Фота: twitter.com/AlcoHistory
Жыхарам горада Баранавічы такі стыль знаёмы, дзякуючы грамадскаму актывісту Рыгору Грыку.
Напрыклад, у верасні Грык з'явіўся ў паласатай робе на сваёй былой працы ў верасні. Такім спосабам, па яго словах, ён хацеў прыцягнуць увагу кіраўніцтва да таго, што яму не выдавалі рабочую вопратку (працадаўца гэты факт абвяргае).
![gryk_roba.jpg gryk_roba.jpg](/img/v1/userfiles/images/gryk_roba.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рыгор Грык прыйшоў на працу 24 верасня ў паласатай робе.
У гэтай жа стылізаванай робе Грык быў на пікеце ў падтрымку Таццяны Караткевіч у парку імя 30-годдзя ВЛКСМ у Баранавічах, і ў Мінску на акцыі супраць размяшчэння ў Беларусі расійскіх баз.
![gryk_roba_1.jpg gryk_roba_1.jpg](/img/v1/userfiles/images/gryk_roba_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Аляксандр Кораб