Ксёндз Вячаслаў Барок пра тое, чаму пакінуў краіну: Яны намер мелі абрабаваць мяне і касцёл

Ксёндз Вячаслаў Барок падрабязна распавёў, чаму і як яму давялося часова пакінуць краіну.


Вячаслаў Барок распавёў, што ў нядзелю 4 ліпеня гарадокскі пракурор выдаў дзве санкцыі на агляд касцёла, парафіяльнага дома і жылля ксяндза. Вынікам праверкі павінна было стаць адабранне ўсёй тэхнікі, якую выкарыстоўвае айцец для сваей місіянерскай і пастырскай справы.
Але пракурор зрабіў памылку ў адрасе для санкцыі! Ён не ведаў пра існаванне двух памяшканняў, што і дазволіла ксяндзу адправіць маёра Перапечкіна ні з чым. А сам пастар змог у гэты час, пакуль прадстаўнікі ўлады выпраўляюць памылкі, зладзіць камандзіроўку ў Польшчу і зберагчы маёмасць.