Кубак Беларусі па біятлоне адмянілі, бо няма снегу

Сапраўдная зіма пачнецца ў Беларусі толькі 1 студзеня.



bimg7044251.jpg

belsat.eu

Запланаваны сёлета з 27 па 30 снежня Кубак Беларусі па біятлоне ў Раўбічах адмянілі праз адсутнасць снегу і анамальна цёплае надворʼе. Паводле той жа прычыны адменены чацвёрты этап Кубку свету ў нямецкім Аберхофе.

Сапраўдная зіма ў Беларусь прыйдзе толькі на Новы год: у ноч з 31 снежня на 1 студзеня ў Беларусі, паводле метэаролагаў, чакаецца снег і да 9 градусаў марозу.

На трэцім Кубку свету па біятлоне, які прайшоў нядаўна ў славенскай Паклюцы, масава атруцілася беларуская зборная,нагадвае Белсат.