Курбан-Байрам у Мінску
У Мінску, ля будучай мячэці, мусульмане адзначылі Курбан-Байрам ранішнім намазам і святочным сталом.
Курбан-Байрам – свята ахвярапрынашэння.
Паводле статыстыкі, у Беларусі пражывае каля 30 тысяч татараў, азэрбайджанцаў, туркменаў, узбекаў, башкіраў ды прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, якія спавядаюць іслам. Яны аб’яднаныя
ў 23 грамады. У краіне дзейнічае 7 мячэцяў – у Іўі, Навагрудку, Слоніме, Смілавічах, Відзах, Клецку і Лоўчыцах.
svaboda.org