Літаратару пагражае турма
Літаратара Міхаіла Башуру абвінавачваюць у падробцы дакументаў. За гэта яму пагражае турэмнае зняволенне. Сябры літаратара мяркуюць, што інцыдэнт абумоўлены тым, што Башура з’яўляецца актывітам кампаніі “Гавары праўду!.
Літаратара Міхаіла Башуру абвінавачваюць у падробцы дакументаў. За гэта яму пагражае турэмнае зняволенне. Сябры літаратара мяркуюць, што інцыдэнт абумоўлены тым, што Башура
з’яўляецца актывітам кампаніі “Гавары праўду!.
Міхаілу Башуру прад’яўленае абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў у
мэтах выкарыстання самім выканаўцам і тыя ж дзеянні, але здзейсненыя групай асобаў па папярэдняй змове. Адказнасць за гэта парушэнне — пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
Башуру затрымалі 6 жніўня ў кватэры, якую ён здымаў. Спачатку невядомы чалавек у цывільным паспрабаваў выклікаць Міхаіла з кватэры, але той адмовіўся выходзіць. Вечарам, калі літаратар усё ж выходзіў
з кватэры, яго забралі людзі ў цывільным і паведамілі, што затрымліваюць па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства некалькі гадоў таму: Башура быццам бы прадставіў для атрымання крэдыту даведку з
несапраўднай інфармацыяй аб заробках. Ад 6 жніўня ён знаходзіцца пад вартай. Адвакат Башуры спадарыня Сідарэнка не выключае, што ў бліжэйшы час Міхаіла могуць перавесці ў следчы ізалятар
Жодзіна.
Прадстаўнікі кампаніі “Гавары праўду! мяркуюць, што затрыманне Башуры — звяно ў ланцугу палітычна матываванага пераследу прадстаўнікоў кампаніі. Нагадаем, што ў маі
вобшукі на офісах “Гавары праўду! прайшлі па ўсёй Беларусі, а яе кіраўнік Уладзімір Някляеў пасядзеў у СІЗА.
Міхаіл Башура мае дачыненне да выдавецтва «Галіяфы», таму ў знак падтрымкі калегі было вырашана перавыдаць зборнік яго вершаў «Паляванне на мух», але пад новай
назвай. Дырэктар выдавецтва і сябра Міхаіла Башуры Зміцер Вішнёў сказаў, што кнігу “пастараюцца выдаць да верасня, але дзе і ў якой форме адбудзецца яе прэзентацыя, яшчэ не вядома.
“Самі разумееце, сітуацыя спецыфічная, — кажа Вішнёў. Да слова, на прэзентацыі кнігі выдаўцы плануюць яе гасцям уручыць “бонусную прадукцыю —
майкі з адмыслова замоўленым прынтам.