Ладуцька: кошты ў рэстаранах Мінску зашкальваюць

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе 4 чэрвеня адзначыў, што кошты ў мінскіх рэстаранах зашкальваюць. "Звычайная салата каштуе 100 тыс. рублёў, другія стравы — каля 300-400 тыс. Кошты вышэйшыя, чым у краінах, дзе ў насельніцтва іншы дастатак. На гэта звяртаюць увагу і замежныя госці", — сказаў ён.



f12a6a7477077af66212ef0813bcf332.jpg

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе 4 чэрвеня адзначыў, што кошты ў мінскіх рэстаранах зашкальваюць. "Звычайная салата каштуе 100 тыс. рублёў, другія стравы — каля 300-400 тыс. Кошты вышэйшыя, чым у краінах, дзе ў насельніцтва іншы дастатак. На гэта звяртаюць увагу і замежныя госці", — сказаў ён.


"Прычым гаворка не ідзе пра далікатэсы тыпу марскіх грабеньчыкаў. Рост цэнаў на самыя звычайныя рэстаранныя стравы не адпавядае росту цэн на прадукты харчавання, спажываныя камунальныя паслугі, арэндную плату", — адзначыў чыноўнік, перадае "Мінск-Навіны".


У сваю чаргу начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Валянцін Байдак адзначыў, што ў рэстаранным бізнэсе адсутнічаюць сур'ёзныя інструменты па рэгуляванні цэнаўтварэння і няма канкурэнцыі. Паводле яго слоў, па колькасці пасадачных месцаў у рэстаранах і кафэ Мінск адстае ад Санкт-Пецярбурга, Масквы, Прагі, сталіц прыбалтыйскіх дзяржаў амаль у 2,5–3 разы. Па дадзеным паказчыку Мінск прырастае на 3% штогод, у той час як Масква, Санкт-Пецярбург — на 20%.


Мікалай Ладуцька даручыў прааналізаваць працу сталічных кавярняў і рэстаранаў і сфармаваць план дзеянняў па павелічэнні ў Мінску колькасці даступных аб'ектаў грамадскага харчавання, ствараючы тым самым канкурэнтнае асяроддзе. Пры гэтым ён заявіў, што цэнавае рэгуляванне ў рэстаранным бізнэсе павінна быць.


Як паведамляў “Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сакавіку 2010 года прыняў рашэнне, паводле якога фармаванне нацэнак і коштаў у рэстаранах, кавярнях, барах нацэначных катэгорый люкс, вышэйшая, першая будзе адбывацца з улікам кан'юнктуры рынку і без рэгулявання з боку ўладаў.


Паводле telegraf.by