Ларыса Геніюш на марках

На інтэрнэт-аўкцыёне з’явіліся маркі фантастычнага «Каралеўства Геніюш» з выявай паэткі Ларысы Геніюш. Падобныя тавары можна знайсці на старонцы нямецкага аддзялення міжнароднага інтэрнэт-аўкцыёна Ebay.



get_img24.jpg

Паэтка і палітзняволеная Ларыса Геніюш наўрад ці магла сабе ўявіць, што яе аблічча не проста з’явіцца на марках, але ажно ў назове «дзяржавы», ад імя якой робіцца паштовая эмісія. Аддалена дадзены выпадак нагадвае прапагандысцкія выпускі марак БНР на эміграцыі, але справа тут зусім іншага характару..

«Каралеўства Геніюш», ад імя якога робіцца эмісія, гэта фантастычная мікрадзяржава, фактычна – вясковая дзялянка пад Беластокам, агульная даўжыня межаў якой – 350 м. Стварыў яе ў 2010 годзе мясцовых жыхар Даніэль Геніюш, абвясціўшы сябе каралём. Незалежнасць «каралеўства» не прызнаная ніводнай дзяржавай, фактычная плошча – 0,0023 км2.

get_imgcaw2d6kp.jpg

Маркі Каралеўства Геніюш

На афіцыйным сайце «Каралеўства» адзначаецца, што яно існуе за кошт эмітавання манет, марак ды банкнотаў. Там жа змешчаныя некалькі жартаўлівых дэкрэтаў «караля» Даніэля І Геніюша: аб войску, урадзе, міжнародных адносінах. Адзначаецца таксама, што «народ каралеўства хацеў бы ў перспектыве жыць недзе на Карыбах альбо ў Ціхім акіяне».

get_imgcaefszk1.jpg

Адна з манет Каралеўства Геніюш

Сюжэты прадукцыі «Каралеўства Геніюш» самыя розныя: ад наіўна-гратэскнай выявы Яна Паўла ІІ да рэпрадукцыі з нямецкага жывапісу часоў Гітлера. Дзіўным чынам, мажліва з-за сугучнасці прозвішчаў, з’явілася тут і Ларыса Геніюш.

t-styl.info