Леанід Кулакоў не збіраецца мірыцца з арыштам свайго аўтамабіля-таксі

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў абскардзіў дзеянні аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска аб накладанні арышту на ягоны аўтамабіль.

Леанід Кулакоў з плакатам да Дня Волі. Фота з сайта spring96.org

Леанід Кулакоў з плакатам да Дня Волі. Фота з сайта spring96.org



Ён перакананы, што судовыя выканаўцы зрабілі гэта незаконна:

 

“Дзеянні службовай асобы лічу незаконнымі, паколькі ўказаны аўтамабіль з'яўляецца інвентаром, неабходным для працягу маіх прафесійных заняткаў, i пры гэтым, ягоны кошт не перавышае 1000 базавых велічынь (п. 8 Пераліку маёмасці грамадзян, на якое не можа быць звернута спагнанне па выканаўчых дакументах):

 

паміж мной і ПУП «Антылопа Гну» заключаны дагавор арэнды аўтамабіля з кіроўцам, па якім я перадаў аўтамабіль названаму прадпрыемству і з'яўляюся яго кіроўцам, за што атрымліваю плату па дамове; дадзеным аўтамабілю прысвоены нумар 7 ТАХ 8164. Кошт дадзенага аўтамабіля ў цяперашні час ніжэй за 1 000 базавых велічынь і складае каля 600 базавых велічынь”.

 

На падставе выкладзенага актывіст просіць пастанову аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна г.Мінска адмяніць, зняць арышт з транспартнага сродку — аўтамабіль Фольксваген Туран 2004 года выпуску.

 

Нагадаем,1 красавіка грамадскі актывіст Леанід Кулакоў атрымаў пастанову пра арышт ягонага аўтамабіля ў сувязі з нявыплатай штрафаў за ўдзел у акцыях пратэсту. Аднак штрафы, накладзеныя на яго судом, цалкам аплачаныя, і ў Кулакова маецца нават копія квітанцыі. Відаць, грошы на адпаведны рахунак пакуль не дайшлі.

 


spring96.org