Лекары звальняюцца з Мінскага кансультатыўна-дыягнастычнага цэнтра і не толькі

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Белыя халаты"


Да прыкладу, з 1 лістапада прыём лекара-рэўматолага ажыццяўляцца не будзе. І гэта не адзінкавы выпадак, у апошні час шмат дзе назіраецца неўкамплектаванасць штатаў. У судмедэкспертаў аналагічная сітуацыя: 5 чалавек звольніліся са жніўня.
Вертыкаль стварае ўмовы для таго, каб чалавек звольніўся сам, чапляюцца да кожнай літары, бо ўсе пастановы ў рэальнасці выканаць не магчыма.
Для іх, калі захацець звольніць чалавека, знайсці прычыну — не праблема.