Ленін, серп і молат на новай арцы ў Магілёве (фотафакт)

Трыўмфальная арка — падарунак Магілёву да 750-годдзя — мае дзіўнае аздабленне, заўважыў сайт budzma.by

qnnwj8xbxpa__1_.jpg


Нагадаем, што будаўніцтва аркі на ўскрайку Магілёва вядзецца больш за год. Чакаецца, што менавіта па гэтай дарозе праедзе картэж высокіх гасцей — удзельнікаў Пятага форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі з удзелам Пуціна. Каштарысны кошт магілёўскай Трыўмфальнай аркі складае каля двух мільёнаў долараў. У канцы траўня незадаволеныя мясцовыя бізнесмены выклалі ў сацсетках ліст, у якім па даручэнні старшыні гарвыканкама Уладзіміра Цумарава ім настойліва рэкамендуецца "разгледзець магчымасць аказання спонсарскай дапамогі на будаўніцтва аркі на Мінскай шашы".
Дзеля завяршэння будаўніцтва з 20 жніўня па 19 верасня распараджэннем гарвыканкама кожныя выхадныя для жыхароў горада сталі бясплатнымі працоўнымі днямі. Звычайна людзі працуюць на сваім працоўным месцы і пералічваюць у бюджэт горада дзённы заробак.