Лідара «Старога Ольсы» тры дні катуюць голадам
Лідара «Старога Ольсы» Змітра Сасноўскага затрымалі 13 лістапада ў ланцугу памяці Рамана Бандарэнкі. Гэта адбылося ў Клёцку, дзе сям'я музыкі мае лецішча. Сасноўскага трымаюць у Клецкім РАУС і з часу затрымання ні разу не пакармілі.

Першапачаткова суд над музыкам прызначылі на панядзелак, 16 лістапада, але пасля перанеслі на сераду. Час невядомы, паведамляе by_culture.