Лідар «Старога Ольсы» Зміцер Сасноўскі пакараны штрафам у 810 рублёў
За ўдзел у ланцугу памяці яму прысудзілі 30 базавых велічыняў. Суд, з датай якога ўсё было не зразумела, усё ж адбыўся 16 лістапада.

Лідара «Старога Ольсы» затрымалі 13 лістапада ў ланцугу памяці Рамана Бандарэнкі. Гэта адбылося ў Клецку, дзе сям'я музыкі мае лецішча, паведамляе «Еўрарадыё». Сасноўскага трымалі у Клецкім РАУС і з часу затрымання ні разу не пакармілі.