Лідара страйкаму салігорскіх шахцёраў Анатоля Бокуна арыштавалі на 15 сутак

Сустаршыню страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна асудзілі на 15 дзён арышту, паведамляе Радыё Свабода.

54688464_304.jpg

Як паведамілі Свабодзе ў страйкаме, Бокуна асудзілі па абвінавачанні ў парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства.
Нагадаем, сёння раніцай Анатоля Бокуна затрымалі супрацоўнікі кіравання дзяржбяспекі.
24 жніўня Бокуна ўжо асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Па выніках суда ён тады атрымаў 675 рублёў штрафу.