Ліквідатара аварыі на ЧАЭС не хочуць лекаваць у Гомелі

Сябра аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" з Нароўлі, ліквідатара аварыі на Чарнобыльскай АЭС Івана Віткоўскага адмаўляюць лекаваць у адмысловым цэнтры радыяцыйнай медыцыны ў Гомелі.



thumbnail_1382435251.jpg

У траўні ліквідатар пасля доўгіх месяцаў узгадненняў здолеў нарэшце атрымаць накіраванне ў цэнтр і прайсці там курс лекавання, але зараз выпіскай накіравання яму для лекавання неўралагічных захворванняў ніхто займацца не збіраецца. Разам з тым, па словах Івана Віткоўскага, людзі з сардэчнымі захворваннямі атрымліваюць накіраванні без праблемаў.

Актывіст таксама паведаміў, што здароўе яго ў апошні час пагоршылася, рэгулярна баліць галава, спіна. "Калі раней я траціў прытомнасць раз на год, то за гэты год ужо тройчы. Адзін раз нікога не было дому, дык я, калі ўпаў, яшчэ і рассек сабе шчаку", — распавёў Іван Віткоўскі.

Амаль немагчыма, паводле яго словаў, прайсці лекаванне і ў Нароўлі. "Хаця б каб курсы кропельніцы пракапаць. Уколы я ўжо раблю сабе сам. Але дамагчыся кропельніцы ў бальніцы амаль немагчыма. Даводзіцца ставіць яе дома", — падкрэсліў ліквідатар аварыі на ЧАЭС.

Прэсавая служба БХД