Ліст Міхаіла Жамчужнага да грамадскай актывісткі перадалі спецслужбам
Пра гэта палітвязень напісаў у новым лісце да актывісткі праваабарончай групы "За Волю" Ганны Шапуцькі.
"Судзячы па маей размове з прадстаўнікамі спецслужбаў на мінулым тыдні, якія даслоўна цытавалі вытрымкі з майго апошняга ліста да Вас , гэты ліст на 7 старонках да Вас не трапіў. Калі
гэта так, то напішыце мне , каб я не паўтарыў сваіх памылак у ліставанні з Вамі….Велізарны дзякуй за навагоднія падарункі. Я атрымаў грашовыя пераводы ад Вас, ад Вольгі Мікалайчык і
ад Валянціны Аліневіч. Дзякуй за падтрымку, вельмі сваечасова на новым месцы жыхарства. Больш ні ў чым патрэбы няма, акрамя лістоў))", — паведаміў Міхаіл
Жамчужны.
Паплечнікі вязня кажуць, што гэта першы за доўгі час ліст ад вязня. Таксама працяглы час не прыходзяць лісты ад Андрэя Бандарэнкі.
Нагадаем, заснавальнік праваабарончай арганізацыі "Платформа" Міхаіл Жамчужны быў асуджаны да шасці з паловай гадоў пазбаўлення волі быццам бы за наўмыснае выдаванне звестак, што
складаюць службовую тайну; незаконнае набыццё (выраб) сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, што складае службовую тайну; даванне хабару. Усе праваабарончыя структуры прызналі яго
палітвязнем.