Лісты салідарнасці ідуць Алесю Бяляцкаму з розных канцоў свету

Цягам гэтага месяца Алесь Бяляцкі спрабуе адказаць на віншаванні і лісты, чарговая хваля якіх прыпала на калядна-навагоднія святы. Сярод іх да палітвязня даходзяць і пасланні ад беларусаў, якія жывуць у далёкіх краінах.



ales_marka_ai.jpg

На мінулым тыдні ў бабруйскую калонію прыйшла паштоўка з аўстралійскага Сіднэю — “самая далёкая паштоўка з другога боку зямной кулі”, як назваў яе Алесь у ліставанні з вясноўцамі.

spring96.org__files_images_ja_97b36ffbb8fe223affafaf4775e8a096.jpeg

Даслаў гэтую паштоўку Ян. Ён узгадвае сваю сустрэчу з праваабаронцам, якога ставіць у адзін шэраг з адным з самых вядомых у свеце змагароў за правы чалавека Нэльсанам Мандэлам:

“Дарагі Алесь!


Тры гады таму на Плошчы я паціснуў Вам руку і дагэтуль гэтым ганаруся. 


Я жадаю, каб Вы паўтарылі подзвіг Нэльсана Мандэлы.


Не, не адсядзелі 27 гадоў, а сталі нашым вызвольным і аб’ядноўваючым прэзідэнтам ці прэм’ерам!

Жадаю моцы сачыць за здароўем!

У нас зараз +40. Хочацца, каб у Вас на душы ніколі не згасаў той унутраны рэактар…

Жыве Беларусь!”

Заўважна, што Ян сочыць за жыццём Алеся Бяляцкага ў зняволенні, бо ведае пра спробы Алеся вывучаць англійскую мову, таму ў паўжартаўлівым тоне прапаноўвае яму папрактыкавацца ў ліставанні… Пра гэта Ян напісаў ужо па-англійску.

spring96.org__files_images_ai_68e028335530ef903271cdafecd4b516.jpeg

Тым часам галандскае аддзяленне AmnestyInternational працягвае доўгатэрміновую акцыю ў падтрымку зняволенага кіраўніка ПЦ “Вясна”. Ужо які месяц галандцы дасылаюць Алесю Бяляцкаму паштоўкі з пасланнем “Я думаю пра цябе. Я жадаю табе дабра”. Актывісты арганізацыі змясцілі такія выразкі — з адрасам бабруйскай калоніі №2 і партрэтам палітвязня замест маркі — у сродках масавай інфармацыі, каб як мага больш людзей змаглі выказаць сваю салідарнасць.       
spring96.org