Літва атрымала ноту Расіі ў сувязі з затрыманым суднам

Літва атрымала ад Расеі ноту ў сувязі з затрыманым літоўскім рыбалоўным суднам, у якой гаворыцца, што судна Juros vilkas ажыццяўляла лоўлю рыбы ў эканамічнай зоне Расіі.



juors_vilkas_foto_flashnordcom_65910062.jpg

Foto flashnord.com

"Нота з Расіі атрымана ў панядзелак увечары", — сказала BNS прэс-аташэ міністра замежных спраў Літвы Раса Якілайтэне.
 

Літва сцвярджае, што расейскія службовыя асобы затрымалі рыбалоўнае судна пад літоўскім сцягам у міжнародных водах. У пятніцу з нагоды затрымання судна Juros vilkas быў выкліканы ў МЗС амбасадар Літвы ў Расіі. У сувязі з гэтым інцыдэнтам быў выкліканы і пасол Расіі.
 

Судна зараз знаходзіцца ў Мурманску. Літва накіравала на месца падзеі свайго консула для высвятлення сітуацыі. Консул будзе мець зносіны з адказнымі ведамствамі і аказваць консульскую дапамогу тром літоўскім грамадзянам
 

Капітан судна і і яшчэ два члена каманды з'яўляюцца грамадзянамі Літвы.


Нагадаем, у пятніцу, 19 верасня, было затрымана літоўскае рыбалоўнае судна Juros vilkas. Літоўскі бок сцвярджае, што судна было затрымана ў міжнародных водах, а супраць капітана — грамадзяніна Літвы — ўжылі сілу.

22 верасня МЗС Літвы накіраваў ноту амбасадзе Расіі. МЗС у ноце падкрэсліў, што патрабуе неадкладнага вызвалення судна і яго экіпажа.
Прэм'ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус вельмі негатыўна ацаніў сітуацыю, якая склалася вакол літоўскага судна.
 

"Не так павінны вырашацца пытанні міждзяржаўных адносін, калі і ўзнікаюць нейкія праблемы. Гэта дэманструе пэўную злосць, нейкую нянавісць. Ці яны проста хочуць прадэманстраваць пэўную сілу, што зараз адбываецца і ў іншых краінах", — сказаў кіраўнік урада ў пятніцу.