Лябедзька: Сёння прадпрымальнікі гатовыя да страйку, спажыўцы з імі салідарныя

Лідар АГП распавёў, якімі ён бачыць сённяшнія настроі індывідуальных прадпрымальнікаў.



img_9633_logo.jpg

Фота Арцёма Лявы

Анатоль Лябедзька: «Сёння індывідуальныя прадпрымальнікі гатовыя да страйку і забастоўкі — паездзіўшы па рэгіёнах, магу гэта пацвердзіць. У тым жа Жодзіна 3–4 працуючыя «кропкі», у лепшым выпадку на працу выйшлі да 20 % індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта новае, раней такога не было.

Наколькі доўга пратрымаецца вулічны пратэст — праблема не толькі прадпрымальнікаў, гэта праблема страху для ўсіх грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Пачнем, паглядзім, можа, калі людзі прыйдуць раз і пабачаць, што гэта не так страшна, то будзем пашыраць прастору свабоды. Многія думаюць, што гэта нейкі лакальны канфлікт ураду і прадпрымальнікаў — гэта вялікая палітычная памылка. Гэта крызіс эканамічнай мадэлі, якая існуе ў Беларусі, і пра гэта трэба гаварыць.

Дарэчы, я скажу, што звычайныя спажыўцы — людзі на рынках — салідарныя з прадпрымальнікамі.

А вертыкальшчыкі, напрыклад, мы сустракаліся ў Дзяржынску, шчыра кажуць: «Гэта спекулянты, іх трэба, як у савецкія часы, знішчаць».

belsat.eu