Правацэнтрысты створаць асобны жаночы форум

Рух «За Свабоду» звярнуўся да Партыі БНФ, Аб`яднанай грамадзянскай партыі і аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» з прапановай
стварыць жаночы правацэнтрысцкі форум.



Ініцыятарам выступіла намесніца старшыні руху «За Свабоду» Галіна Скараход. «У нас ужо ёсць вопыт працы з парнёрамі. Мы ўжо рабілі ў рамках жаночых праграм не адну сумесную кампанію. І нам падаецца вельмі важным, каб мы зараз пачалі такое жаночае аб’яднанне, каб пытанне жаночай актыўнасці, жаночай грамадскай значнасці, каб яно было ў павестках дня палітычных партыяў», — сказала яна.

На будучых парламенцкіх выбарах рух «За Свабоду» можа, сярод іншага, прапанаваць працу з жанчынамі-выбаршчыцамі ў падтрымку кандыдатаў-жанчын у межах кампаніі «Жанчыны за перамены».

Пагадненне аб стварэнні правацэнтрысцкай кааліцыі было падпісанае 9-11 снежня мінулага году ў Бруселі лідарамі руху «За Свабоду», АГП і аргкамітэта БХД.

Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: