Лётчыца Надзея Саўчанка распавяла, як яе з мяшком на галаве вывезлі на тэрыторыю Расіі
Падчас размовы з консулам Украіны ў Расіі Генадзем Брэскаленка арыштаваная лётчыца Надзея Саўчанка распавяла, як яе вывезлі на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.

Па словах Надзеі, тэрарысты павезлі яе ў Луганск. Адтуль з мяшком на галаве лётчыцу перавезлі ў Красны Луч. З Краснага Луча транспартавалі ў горад Багучар Варонежскай вобласці Расіі.
Саўчанка абвергла інфармацыю Следчага камітэта РФ аб тым, што яна трапіла ў Расію нібыта пад выглядам уцякачкі. Таксама Надзея развеяла чуткі пра тое, што яна нібыта падпісала ў СІЗА нейкія дакументы і прызнанні.
Факт незаконнага вывазу ўкраінкі на тэрыторыю РФ пацвярджае і яе расійскі адвакат Марк Фейгін, ён сёння сустрэўся з падабароннай.
Па словах палоннай, яе ўтрымліваюць у нармальных умовах, катаванняў на допытах не ўжывалі. Аднак, на працягу 8 дзён Надзея галадала, патрабуючы сустрэчы з консулам.Галадоўку палонная завяршыла сёння.
Таксама Надзея паведаміла, што спартыўны касцюм, у якім яна цяпер знаходзіцца ў СІЗА, ёй падарыў следчы, бо даставілі яе ў бруднай форме. У кішэню лётчыцы падкінулі 7 тыс. рублёў, каб даказаць, што яна магла за свой кошт выехаць у РФ.
Пасля заяваў Надзеі Саўчанка і яе абаронцы аб незаконным вывазе, украінскі бок патрабуе неадкладна выдаць палонніцу Украіне. Нагадаем, консулу Украіны ў Расіі 9 разоў адмаўлялі ў сустрэчы з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, хоць па міжнароднай дамове павінны былі дазволіць спаткацца да 13 ліпеня.