За заклікі да бунту будуць караць
Аляксандр Лукашэнка заявіў, звяртаючыся 22 красавіка з пасланнем да народа і парламента, што пераважная большасць беларусаў падтрымлівае дзеючую ўладу, гэта даказалі мясцовыя выбары.
Паводле яго слоў, улады вітаюць любую апазіцыю, калі крытыка зыходзіць з набалелага, а не ад замежных дзяржаў.
"Мы адкрытыя для любога дыялогу, калі яго мэта — карысць Беларусі, а не замежных дзяржаў. Я супраць рэвалюцый, той, хто заклікае да бунту, — вораг не толькі прэзідэнта, але і нашага адзінства, усяго нашага народа. Такі радыкалізм будзе задушаны першапачаткова, мы не будзем даводзіць да правакацый. Народ і гісторыя не даруюць тым, хто захоча прынесці смуту і разлад", — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.