Лукашэнка пацвердзіў увядзенне прымусовай працы

Аляксандр Лукашэнка патрабуе безумоўнай рэалізацыі на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах дэкрэту № 9 «Аб дадатковых захадах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці».



103c92d4_1987_485c_beb9_9bb55449f63d_w268_r1.jpg

Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы ААТ «Магілёўдрэў».
«Бярыце ўсё ў свае рукі, у жалезныя рукавіцы і дзейнічайце», — запатрабаваў Лукашэнка.
Па словах Лукашэнкі, асноўная мэта дэкрэту — у тым, каб дырэктар на прадпрыемстве «быў начальнікам, як на Захадзе, і каб усе рабочыя і спецыялісты працавалі навыцяжку».
Лукашэнка ў сувязі з гэтым пацікавіўся, ці спыніўся адток працоўнай сілы з прадпрыемства. «Май на ўвазе, яны не маюць права звальняцца без твайго ведама. А хто пойдзе, будзе тут працаваць на прымусовых работах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніцтва «Магілёўдрэва».
Адначасова Лукашэнка нагадаў і пра абавязак дырэктараў павысіць працоўным заробак. У першым квартале 2013 году неабходна выйсці на сярэдні заробак памерам 450–500 долараў. «Калі мы тут утрымліваем людзей і прымушаем працаваць, то павінны і цукерку даць», — падкрэсліў ён.

Радыё Свабода