Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі
Лукашэнка падпісаў закон «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў».
«Дакументам вызначаны катэгорыі асоб, якія падлягаюць вызваленню ад пакарання: асуджаных за злачынствы, якія не адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх (непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да васемнаццацi гадоў, асобы пенсійнага ўзросту, інваліды I і II груп, ветэраны баявых дзеянняў, асобы, якія атрымалі раненні ў перыяд праходжання службы, ажыццяўлення службовай дзейнасці, пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама некаторыя іншыя катэгорыі асуджаных). Асобным катэгорыям асуджаных, якія не падлягаюць вызваленню, прадугледжваецца скарачэнне тэрміну пакарання на 1 год», — гаворыцца ў афіцыйным каментары.
Мяркуецца вызваліць ад крымінальнага пакарання 8,6 тыс. асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі — 2,2 тыс. чалавек.
Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання і падлягае выкананню на працягу шасці месяцаў з дня ўступлення яго ў сілу.