Лукашэнка: Пуцін усяляк садзейнічае дружбе народаў Беларусі і Расіі
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сваёй дзейнасцю "ўсяляк садзейнічае ўмацаванню дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі".
Пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, віншуючы свайго расійскага калегу з днём нараджэння 7 кастрычніка. Беларускі лідар выказаў надзею на тое, што так будзе працягвацца і
надалей.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Уладзімір Пуцін уносіць "важкі ўклад у развіццё беларуска-расійскіх адносін у духу стратэгічнага партнёрства і пашырэнне інтэграцыйных працэсаў", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.