Лукашэнка пазбавіў дзяржаўных прэмій двух дактароў-анколагаў (абноўлена)
Унікальная з'ява: паводле ўказа Аляксандра Лукашэнкі перагледжаны спіс лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі за 2020 год.
У новым ўказе, апублікаваным 21 чэрвеня 2021 года на
Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, пазначана, што з папярэдняга ўказа за
18 студзеня 2021 года трэба прыбраць дванаццаты і трынаццаты абзацы, распавядае «Наша Ніва».
У тых абзацах пералічваюцца лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі. На
жаль, не да канца зразумела, як менавіта лічыць тыя абзацы.
Дакладна прэміі пазбавіўся намеснік дырэктара РНПЦ анкалогіі
Віктар Кахнюк.
Наконт другой асобы ёсць розначытанні. Гэта можа быць альбо
загадчык лабараторыі таракальнай анкапаталогіі РНПЦ анкалогіі і Віктар
Малькевіч, альбо намеснік дырэктара «Выставачны цэнтр "Аквабел"» Алег Суконка
(раней ён быў дырэктарам РНПЦ анкалогіі). Суконка — яшчэ і член Савета Рэспублікі.
Усе дактары медыцынскіх навук атрымалі прэмію за «новыя
метады дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў у дарослых і дзяцей».
Чаму ў іх забіраюць прэміі, не тлумачыцца.
UPD. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Белыя халаты», прэміі пазбавілі іншых лекараў. Гэта галоўны навуковы супрацоўнік РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, былая дырэктарка цэнтра Вольга Алейнікава і Алег Суконка, былы дырэктар РНПЦ ОМР.
Раней Алег Суконка выступаў з крытыкай Міністэрства аховы здароўя, заклікаючы лічыць статыстыку па каронавірусе сумленна і прымаць больш радыкальныя супрацькавідныя меры.