Мікола Статкевіч: «Мне ўчынілі інфармацыйную блакаду»
Чаму да Мікалая Статкевіча не даходзяць заказныя лісты? Жонка Алеся Бяляцкага пабачылася з мужам і перадала яму харчовую перадачу. За якое парушэнне адбыў месяц карцэру Зміцер Дашкевіч? Павал Севярынец мяркуе, што пытанне аб ягоным датэрміновым вызваленні будзе звязана з парламенцкімі выбарамі. Эдуард Лобаў павіншаваў маці з днём народзінаў.
Чаму да Мікалая Статкевіча не даходзяць заказныя лісты? Жонка Алеся Бяляцкага пабачылася з мужам і перадала яму харчовую перадачу. За якое парушэнне адбыў месяц карцэру Зміцер Дашкевіч?
Павал Севярынец мяркуе, што пытанне аб ягоным датэрміновым вызваленні будзе звязана з парламенцкімі выбарамі. Эдуард Лобаў павіншаваў маці з днём народзінаў.
Кандыдат на прэзідэнта Мікалай Статкевіч даслаў ліст, у якім пра сябе паведаміў, што пачуваецца нармальна, рэгулярна выходзіць на прагулкі, шмат чытае. У вязня Магілёўскай турмы
Статкевіча новы сусед па камеры. З навінаў яшчэ тое, што карэспандэнцыя да Міколы Статкевіча стала прыходзіць вельмі дрэнна, а заказныя лісты ўвогуле не даходзяць да адрасата, паведаміла
«Свабодзе» жонка палітыка Марына Адамовіч.
«Калі падлічыць, то недзе ўжо месяцы паўтары ў яго перапынілася ліставанне з іншымі людзмі, ён нічога не атрымоўвае. Яму перыядычна прыносяць пустыя капэрты, маўляў, цэнзура забрала лісты. І
пры гэтым ён адзначыў, што гэта толькі капэрты ад заказных лістоў. Па сутнасці за апошні час ён атрымаў толькі адну тэлеграму і адну паштоўку. Абсалютная інфармацыйная блакада».
Пры канцы тыдня Наталля Пінчук, жонка праваабаронцы, вязня Бабруйскай калоніі Алеся Бяляцкага мела з ім спатканне. Наталля распавяла для «Свабоды».
«З канца студзеня мы з Алесем ня бачыліся і зараз, калі ехала, не была да канца перакананая, ці адбудзецца гэта спатканне. Бо ехала не адна, а з сястрой. Зразумела, рады былі яго бачыць, ён
быў рады нас пабачыць. Наколькі маглі абмяркоўвалі нашы справы, згадвалі знаёмых. І вельмі важна, што адвезлі і перадалі яму прадуктовую перадачу. Такім чынам за адзін раз шмат што ўдалося
зрабіць».
Лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч сустрэўся ў Глыбоцкай калоніі з адвакатам. На гэтым тыдні Дашкевіч выйшаў з карцэру, дзе адбыў цэлы месяц. Быў пакараны,
паводле адміністрацыі, за невыкананне патрабаванняў супрацоўнікаў калоніі, а што пэўна парушыў актывіст, не кажуць. Намеснік старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка распавяла,
што Змітра Дашкевіча, паводле адваката, падтрымлівае шмат людзей.
«Людзі выказваюць салідарнасць, падтрымку Дзіме, ён за гэты месяц атрымаў каля 300 лістоў ад розных людзей і зараз будзе на іх адказваць. Выглядае ён нармальна, ні добра, ні кепска.
Безумоўна карцэры гэтак проста не праходзяць, але пры гэтым ён сам ні на што не скардзіцца і трымаецца добра».
Новых лістоў ад Андрэя Саннікава з калоніі «Віцьба-3» не было, кажа жонка палітыка Ірына Халіп. У той жа калоніі, ў псіхіятрычным шпіталі працягваюць трымаць
вязня Сяргея Каваленку. Яго прымусова выводзяць з галадоўкі, кормячы праз зонд. Жонка вязня Алена са спасылкай на лекара кажа, што гэтае кармленне будзе павялічанае. Сяргею з 7 красавіка будуць менш
ставіць кропельніцы, а больш даваць пюрэ і сумесяў. Пакуль стан вязня лекар
Да Змітра Бандарэнкі не пусцілі адваката. Бандарэнку дагэтуль трымаюць у медычнай частцы Магілёўскай калоніі. Адвакат прыязджаў, каб высветліць, ці згодны Зміцер падаваць у суд
скаргу на тое, што яму не далі інваліднасці. Але не ўдалося. Жонка палітвязня Вольга кажа, што вырашыла падаваць у суд ад ягонага імя.
Марына Лобава, маці вязня Івацэвіцкай калоніі Эдуарда Лобава атрымала ад яго віншавальную паштоўку з днём народзінаў. Пра сябе Эдуард напісаў, што жывы, здаровы, трымацца.
А як «хімік» Павал Севярынец ацэньвае шанцы палітвязняў на хуткае вызваленне?
«З абодвух бакоў ідзе млявы гандаль. Млявы, хаця жахлівая сітуацыя з Каваленкам, хаця людзі сядзяць па турмах, па ізалятарах. Але ідзе такі млявы гандаль і радаснага тут мала, канешне. Што
да мяне, мяркую, гэта будзе звязана з гэтак званымі выбарамі, яны пачакаюць, калі ўжо будзе цяжка разгортваць кампанію байкоту і тых, хто за байкот, вызваляць у апошнюю чаргу».
Алег Груздзіловіч,Радыё Свабода