Мінпрыроды просяць адкрыць таямніцу пра свінцовы завод у Белаазёрску

Каардынатар Руху "За Свабоду" па Брэстчыне Зміцер Траццяк даслаў ліст у Мінпрыроды, у якім агучыў шэраг пытанняў, што засталіся без адказу на мясцовым узроўні. Зміцер Траццяк просіць удакладніць, якія парушэнні ў праектнай дакументацыі пабудовы завода па вытворчасці свінцу былі выяўленыя чыноўнікамі Мінпрыроды. Актывіст таксама хоча даведацца, ці выпраўлены гэтыя парушэнні і ці ёсць магчымасць правядзення грамадскіх слуханняў па пытанні пабудовы патэнцыйна шкоднага прадпрыемства.

Каардынатар Руху "За Свабоду" па Брэстчыне Зміцер Траццяк даслаў ліст у Мінпрыроды, у якім агучыў шэраг пытанняў, што засталіся без адказу на мясцовым узроўні.

Зміцер Траццяк просіць удакладніць, якія парушэнні ў праектнай дакументацыі пабудовы завода па вытворчасці свінцу былі выяўленыя чыноўнікамі Мінпрыроды. Актывіст таксама хоча даведацца, ці выпраўлены гэтыя парушэнні і ці ёсць магчымасць правядзення грамадскіх слуханняў па пытанні пабудовы патэнцыйна шкоднага прадпрыемства.

Каардынатар Руху “За Свабоду лічыць, што ўвага да пабудовы завода грамадскасці Белаазёрска прымусіла ўлады паставіцца да праблемы больш адказна. Да ацэнкі праекта былі прыцягнуты эксперты нацыянальнага ўзроўню.

Як вядома, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы наваколля дало адмоўнае заключэнне па праекту будаўніцтва “Завода па вытворчасці свінцу і сплаваў на базе ЦРМ у г. Белаазёрску Брэсцкай вобласці. Цяпер замоўца не мае права працягваць будаўніцтва да ўнясення ў праект зменаў і зацвярджэння іх у адпаведнасці з заканадаўствам.

Паводле pyx.by