Мінск развітаўся з Іванам Нікітчанка

На Паўночных могілках непадалёк ад беларускай сталіцы ў панядзелак пахавалі Івана Мікалаевіча Нікітчанку — прафесара, член-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
кіраўніка Сацыяльна-экалагічнага грамадскага аб’яднання “Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў.




На больш статутных — Усходніх (Маскоўскіх) — могілках месца для слыннага “чарнобыльца не знайшлося…



На Паўночных могілках непадалёк ад беларускай сталіцы ў панядзелак пахавалі Івана Мікалаевіча Нікітчанку — прафесара, член-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кіраўніка Сацыяльна-экалагічнага грамадскага аб’яднання “Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў.

На больш статутных — Усходніх (Маскоўскіх) — могілках месца для слыннага “чарнобыльца не знайшлося…

Іван Мікалаевіч загінуў у аўтакатастрофе. Паводле афіцыйных звестак, аўтамабіль, якім кіраваў прафесар, сутыкнуўся з грузавіком “ЗІЛ у 14.45 у мінулую пятніцу. Навукоўца даставілі ў шпіталь, дзе прафесар памёр у 2 гадзіны ночы на суботу, 20 лістапада. Сваякам пра трагедыю паведамілі амаль праз суткі.

У панядзелак, 22 лістапада, да дому нумар 38 па вуліцы Іванаўскай у Мінску пачалі прыходзіць і прыязджаць людзі з кветкамі, вянкамі. Першымі былі сябры Іваан Нікітчанкі па “Цэнтру падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў, а таксама прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Юры Хадыка, журналісты. Ва ўсіх, хто прыходзіў развітацца з Іванам Мікалаевічам, чыталася ў вачах: “За што? Як гэта магло адбыцца?..

Развітацца з Іванам Мікалаевічам прыйшлі яго сябры, калегі па Акадэміі навук (у тым ліку прыехаў былы прэзідэнт НАН Беларусі і экс-кіраўнік Савета Рэспублікі Нацсходу акадэмік Аляксандр Вайтовіч), палітыкі Вінцук Вячорка, Вячаслаў Сіўчык, Павел Севярынец, Сяргей Калякін, Валеры Ухналёў, сябры Руху “За свабоду на чале з яго кіраўніком Аляксандрам Мілінкевічам, мастак Аляксей Марачкін, рэжысёр Валеры Мазынскі, іншыя вядомыя ў Беларусі асобы. Пасля кароткага развітання на ганку дома, дзе жыў Іван Нікітчанка, працэсія рушыла на Паўночныя могілкі.

Калектыў “Новага часу выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім і сябрам Івана Мікалаевіча Нікітчанкі. Валадарства вам нябеснае, дарагі наш Чалавек…
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: