Місія АБСЕ ў Мінску

7–8 ліпеня ў Мінску з візітам знаходзілася дэлегацыя кіраўніцтва палявых місій АБСЕ ўсходнееўрапейскага рэгіёна.



Дэлегацыя складалася з 18 чалавек. Сярод іх амбасадар Філіп Рэмлер — кіраўнік місіі ў Малдове, Любамір Капай — каардынатар праграм па Украіне, Далгат Жумалаў — першы
сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Казахстана ў АБСЕ, краіны, якая ў наступным годзе прымае старшынства ў АБСЕ, а таксама прадстаўнікі розных інстытутаў АБСЕ, у прыватнасці, БДІПЧ, Бюро
прадстаўнікоў па пытаннях свабоды СМІ, Парламенцкай асамблеі.

7–8 ліпеня ў Мінску з візітам знаходзілася дэлегацыя кіраўніцтва палявых місій АБСЕ ўсходнееўрапейскага рэгіёна.

Дэлегацыя складалася з 18 чалавек. Сярод іх амбасадар Філіп Рэмлер — кіраўнік місіі ў Малдове, Любамір Капай — каардынатар праграм па Украіне, Далгат Жумалаў — першы сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Казахстана ў АБСЕ, краіны, якая ў наступным годзе прымае старшынства ў АБСЕ, а таксама прадстаўнікі розных інстытутаў АБСЕ, у прыватнасці, БДІПЧ, Бюро прадстаўнікоў па пытаннях свабоды СМІ, Парламенцкай асамблеі.

Візіт насіў працоўны планавы характар — нарада, якія ладзяцца раз на год на базе той ці іншай місіі АБСЕ, дзеля каардынацыі і актывізацыі працэсаў рэалізацыі праграм, паляпшэння іх менеджменту. У мінулым годзе такая нарада праходзіла ў Малдове.

На сустрэчы ў Мінску абмяркоўваліся сумесныя праграмы ў сферы энергазабеспячэння і экалогіі.

Увечары 7 ліпеня па ініцыятыве кіраўніка офіса, пасла Ханса Георга Шмідта адбылася нефармальная сустрэча дэлегацыі з прадстаўнікамі замежных дыпламатычных місій, беларускіх навуковых колаў і міністэрстваў, а таксама з прадстаўнікамі беларускай грамадскасці, партый і СМІ з Мінска і з рэгіёнаў.

Як адзначыў сп. Шмідт у размове з журналістам «НЧ», галоўны сэнс гэтай нефармальнай сустрэчы ён бачыць у пашырэнні ўзаемаразумення наконт рэалізацыі праграм, скіраваных на карысць Беларусі і яе народа.

8 ліпеня дэлегацыя АБСЕ правяла шэраг сустрэч у Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Уласная інфармацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: